На Гродзеншчыне жанчына патанула ў калектары

Як паведамляе БЕЛТА, жанчына звалілася ў незачынены праём каналізацыйнага калектара глыбінёй тры метры, запоўнены сцёкавымі водамі. Па высновах экспертаў, смерць жанчыны наступіла з прычыны ўтаплення. Акрамя таго, смяротнаму выніку спрыяў той факт, што сама загінулая была нецвярозая. 

Падчас праверкі следчыя выявілі, што чыгунны люк, якім зачыняўся калектар, раней быў скрадзены. Аднак кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства не паведаміла пра крадзеж, замяніўшы люк драўляным шчытом. У дзень трагедыі шчыт быў ссунуты ў бок і не зачыняў праём. 

На брыгадзіра, адказнага за выкананне правіл аховы працы, пачалі крымінальную справу за службовую халатнасць.

Ілюстрацыйнае фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі