На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў (фота)
![На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/foto-azot-2.jpg.webp?itok=ZxJMe7sz)
На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў. 33-гадовы мужчына, працаўнік ААТ “Саюзпраммантаж”, атрымаў цяжкія траўмы галавы, ён шпіталізаваны.
Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны раніцы 11 траўня. Мантажнік працаваў у адным з цэхаў прадпрыемства, выконваў будаўнічыя працы. Ён упаў з металічнага каркасу.
Праваахоўнікі вывучаюць разнастайную дакументацыю, апыталі кіраўнікоў і рабочых, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Высвятляецца пытанне, ці быў рабочы забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, якія неабходныя для працы на вышыні.
![На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/foto-azot-3.jpg)
Фота: sk.gov.by