На грэчаскім востраве Сантарыні палепшылі ўмовы працы… для аслоў
![На грэчаскім востраве Сантарыні палепшылі ўмовы працы… для аслоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/asl.jpg.webp?itok=28oOUCdn)
Улады грэчаскага вострава Сантарыні вырашылі абараніць аслоў ад празмерных нагрузак, якія жывёлы штодня маюць ад турыстаў. Як перадае ВВС, цяпер вызначаны ліміт працоўнага дня для аслоў і палепшаныя ўмовы іх працы.
На Сантарыні спыняюцца круізныя лайнеры, пасажыры якіх часта наймаюць аслоў для прагулак па крутых схілах. Сярод турыстаў трапляюцца мажныя людзі, а жывёлам складана іх вазіць. Апроч таго, іх прымушаюць цягаць на сабе турыстаў на складаных дарогах і спёку.
Ад такіх нагрузак у аслоў з’яўляюцца раны, нацёртыя вупражжу. Тым часам спецыялісты, якія займаюцца абаронай жывёлаў, адзначаюць, што за апошнія 10 гадоў колькасць турыстаў з лішняй вагой павялічылася ўтрая.