На "Гомельтранснафта Дружба" затрымалі чатырох працаўнікоў, піша @flagshtok. Адбылося гэта ў сераду. Мяркуецца, што затрыманыя з працоўных камп'ютараў заходзілі на інтэрнэт-рэсурсы, якія ў Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі". Пра гэта стала вядома, і на прадпрыемства прыехалі сілавікі.
Затрыманні ў Беларусі не спыняюцца, яны адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. Затрымліваюць і беларусаў, якія вяртаюцца з-за мяжы.