На Глыбоччыне збіраюцца закрыць 18 паштовых аддзяленняў

Шмат вяскоўцаў абураныя такім рашэннем, бо для пажылых вяскоўцаў пошта — амаль адзіны канал сувязі са знешнім светам. Тут людзі атрымоўваюць пенсіі, плацяць за паслугі сувязі, за "камуналку".



У вёсцы Верхняе мясцовы актывіст Яраслаў Берніковіч арганізаваў збор подпісаў супраць закрыцця паштовага аддзялення. Трэба адзначыць, сам ён подпісы не збіраў, проста паклаў падпісныя лісты ў мясцовую краму, дзе людзі падпісваліся па ўласнай ініцыятыве.



Берніковіч: "Кампанію па зборы подпісаў пачалі яшчэ два месяцы таму — як толькі з’явіліся чуткі, што плануюць закрыць 18 аддзяленняў пошты. Сабралі подпісы, падалі ў мясцовы райвыканкам і раённы аддзел пошты. Атрымалі вельмі змястоўны адказ, у якім было сказана, што рашэнне пакуль не прынятае. Але мы думаем, што проста не хочуць нерваваць насельніцтва, наперадзе выбары".



Па словах Берніковіча, сёлета ў іх вёсцы збіраюцца закрыць і школу, а гэта немінуча прывядзе да вымірання вёскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі