На форуме вулічных тэатраў выступяць артысты з Германіі, Польшчы, Беларусі

На форуме вулічных тэатраў выступяць артысты з Германіі, Польшчы, Беларусі

6-8 траўня ў Мінску пройдзе традыцыйны форум вулічных тэатраў. На ім выступяць артысты з Берліна, Уроцлава, Тыраспаля, Санкт-Пецярбургу, Віцебска і Жлобіна, паведамляе часоппіс Citydog.


Форум адкрыецца 6 траўня ў 20.00 спектаклем "Рабінзанада". 7 і 8 траўня спектаклі будуць праходзіць цэлы дзень на пляцоўцы Верхняга горада. Тамсама будзе адкрыты стэнд часопіса "Мастацтва", каля якога будзе праходзіць акцыя "Зробім мастацтва разам". Мінчукі змогуць паўдзельнічаць у стварэнні калажа, сабраўшы фота і выразкі з часопісаў любімых месцаў горада. 


Закрыецца форум спектаклем "Малевіч у двух вымярэннях" тэатра "Кола".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі