На фестывалі “КОСМАС НАШ” будзе водная паркоўка і 3 танцполы

11 ліпеня 2009 году на “Востраве кахання” (санаторый “Юнацтва”) пройдзе пяты фестываль электроннай музыкі “КОСМАС НАШ”. На трох танцполах, адзін з якіх размешчаны прама на вадзе, адыграюць лепшыя айчынныя і замежныя дыджэі: Jeremy P.CAuilfield (dumb-Unit, DE), Rudolf (AArchipel, UK), Eaasy Changes (Nervmusic, RU), Push n Pull (RU), Noche, Minorscene, Конь (UA), Ярык (Ru), Юма і Юма Юніёр (Decadance, Spb), Slava Uncle, Ozgur Can (SW), Mongol, Gurami, Nerv, Koronez, Indus і іншыя.

Акрамя таго, наведвальнікаў парадуюць візуальныя эфекты, 90 кілават гуку, лепшыя go-go-калектывы краіны, лазернае і фаер-шоў.

Для выгоды наведвальнікаў на востраве таксама будуць адчыненыя кропкі грамадскага харчавання і водная паркоўка для тых хто будзе дабірацца да месца на лодках, скутэрах, яхтах і г.д.

Кошт квіткоў:40 000 папярэдне і 55 000 на ўваходзе.
Квіткі можна набыць у касах стадыёна “Дынама”, канцэртнай залы “Мінск”, і ў распаўсюджвальнікаў.

Дабрацца да “Вострава кахання” можна:
1. На аўтобусах, якія будуць курсаваць са станцыі метро Фрунзенская да вострава ўсю ноч;
2. На асабістым аўтатранспарце, які можна будзе пакінуць на бясплатнай стаянцы, якая ахоўваецца;
3. На катэрах, яхтах, маторных лодках і скутэрах, для якіх гэтак жа будуць зробленыя парковачныя месцы ў гавані санаторыя “Юнацтва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі