На фэсце Viva Braslav хлопца затрымалі "за дэманстрацыю" татуіроўкі з "Пагоняй"

На нядаўнім музычным фестывалі Viva Braslav было затрыманне наведвальніка "за дэманстрацыю" татуіроўкі з "Пагоняй" і "сімвала анархізму". Сілавікі заявілі пра "экстрэмісцкую сімволіку". Затрыманага яны назвалі анархістам. Па іх версіі, на фестывалі ён быў без майкі, таму міліцыянеры і заўважылі татуіроўкі.

Як піша @mediazona_by, затрыманы Міхаіл Тарлоўскі. Ці быў ён ужо асуджаны, інфармацыі пакуль няма.

Падобна да таго, што, каб за "Пагоню" не затрымлівалі, пад тату з гербам трэба зрабіць яшчэ адно — з тэкстам. Вось з такім: "Герб "Пагоня" з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 №578 (рэд. ад 02.08.2016) "Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей".

Viva Braslav-2022 / vk.com/vivabraslav.real

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.