У Дзень народзінаў Вольгу Залатар перавялі ў "Навінкі"

Вольгу Залатар — палітзняволеную шматдзетную маці 7 ліпеня, у Дзень яе народзінаў, перавялі з СІЗА ў "Навінкі". Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Вольгу, якой споўнілася 38 гадоў, памясцілі ў рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную бальніцу для псіхіятрычнай экспертызы мінімум на два тыдні. 

Вольга была затрыманая ГУБАЗіКам 18 сакавіка, калі везла ў музычную школу 10-гадовую дачку. 29 сакавіка ей прад'явілі абвінавачванне ў "стварэнні экстрэмістскага фарміравання" — арт. 361 ч.1. Сілавікі ўжывалі да Вольгі катаванні — пра гэта заяўляў адвакат затрыманай Андрэй Мачалаў.

Ужо 111 дзён Вольга не бачыла сваіх пяцярых непаўнагадовых дзяцей, нядаўна перахварэла на COVID-19.

Ужо 111 дзён Вольга Залатар не бачыла сваіх пяцярых непаўнагадовых дзяцей, нядаўна перахварэла на COVID-19. 

Павіншаваць палітзняволеную з Днём народзінаў можна па адрасе: РНПЦ Псіхічнага здароўя, 220053, г. Мінск, Далгінаўскі тракт, 152

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.