На Дзень горада сыграюць маладыя рокеры, зацверджаныя выканкамам

Падчас Дня горада на вадаёме Мухля, які знаходзіцца паміж раёнамі Мінска Малінаўкай і Паўднёвым Захадам, пройдзе вялікі альтэрнатыўны Rock Feast з удзелам гуртоў Drum Ecstasy, Weesp, J-J Bingz, Step Hall і Мутнае Вока. Арганізатары мерапрыемства заклікаюць беларускія каманды, якія граюць у цяжкіх стылях, далучыцца да калег і выступіць разам з імі на пляцоўцы оўпн-эйра. Дзеля гэтага музыкі мусяць падаць заяўку на ўдзел, прайсці праслухоўванне і чакаць рашэння “зверху”. Спіс удзельнікаў фэсту зацвердзіць начальнік упраўлення культуры Маскоўскага раёну, распавядае адказны за музычную частку фэсту Сяргей Амарын.

Сяргей Амарын: “Гэты фэст арганізуецца музычнай кампаніяй Boom і Адміністрацыяй Маскоўскага раёну горада, таму ўвесь склад удзельнікаў будзе праходзіць канчатковую заверку ў начальніка культуры Маскоўскага раёна. Я занясу яму ўвесь матэрыял, дэма гуртоў, дадам свае каментарыі. Але апошняе слова будзе за ім”.

Заяўка на ўдзел у фэсце мусіць утрымліваць інфармацыю пра гурт: назву, жанр, хранаметраж выступу, кантактныя дадзеныя і спасылкі на тры песні. Заяўкі прымаюцца на адрас [email protected], а можна прынесці іх (на фізічных носьбітах) і на студыю Boom (вул. Інтэрнацыянальная 20/19, з 19:00 да 23:00 з пазнакай “На фестываль”) да 20 жніўня. Для адабраных гуртоў будзе арганізавана праслухоўванне. Rock Feast пройдзе 8 верасня з 14 па 22 гадзіну. Уваход на яго будзе бясплатным.

Фота: www.another.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі