Вы тут

На "Дажынках" у Скідзелі зладзяць боўлінг капустай і рыбалку ў фантане

Гарадская плошча ў Скідзелі / planetabelarus.by

Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2021" пройдзе 25 верасня ў Скідзелі Гродзенскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

У праграме мерапрыемства, акрамя традыцыйнай "Сельскай эстафеты" і тэматычных выстаў, запланаваны боўлінг капустай, спаборніцтва лесарубаў, выпечка хлеба, лоўля рыбы з гарадскога фантана і конкурс "Яблычны снайпер".

У цэнтры Скідзеля адбудзецца шэсце ўдзельнікаў фестывалю "Шлях да хлеба". Падчас шэсця арганізатары прэзентуюць ручнік Гродзенскай вобласці. Кожны з яго 17 элементаў выкананы ў розных тэхніках майстрамі розных раёнаў вобласці.

Таксама на "Дажынках-2021" будуць працаваць рамесныя шэрагі, выязны гандаль, атракцыёны і дзіцячыя пляцоўкі. Завершыцца свята ў Скідзелі дыскатэкай і салютам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.