На Данбасе знішчылі расійскае падраздзяленне, партызаны застрэлілі Маршала

Як піша ў Facebook украінскі вайсковы эксперт Дзмітрый Тымчук, 11 лістапада ўкраінская рэактыўная артылерыя нанесла папераджальны ўдар па вялікай групе ўзбраенняў і тэхнікі расійскіх падраздзяленняў і баевікоў у раёне Мікалаеўкі каля Дакучаеўска. У выніку было знішчана адно з агнявых падраздзяленняў зводнага рэактыўнага дывізіёна расійскіх войск (яго сталае месца дыслакацыі — Паўднёвая вайсковай акруга Расійскай Федэрацыі), палявы склад боепрыпасаў гэта ж дывізіёна, а таксама некалькі адзінак аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі.

Як інфармуе сайт censor.net, украінскія партызаны на Данбасе знішчылі групу баевікоў і лідара так званай "Казачай Гвардыі" Маршала. Партызаны страт не мелі. Фотарэпартаж можна пабачыць тут.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі