Вы тут

На Данбасе загінуў грамадзянін Чэхіі, які ваяваў на баку Украіны

Сцягі Чэхіі і Украіны

На Данбасе загінуў грамадзянін Чэхіі, які ваяваў на баку Украіны. Гэта здарылася 10 чэрвеня ў баях з расійскім войскам.

Смерць чэшскага добраахвотніка пацвердзіў міністр замежных спраў краіны Ян Ліпаўскі.

Увогуле Чэхія забараняе сваім грамадзянам служыць у вайсковых ці "паўвайсковых" замежных падраздзяленнях. Але сёлета прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан асабіста дазволіў 103 чэхам увайсці ў склад узброеных сіл Украіны.

Раней ва Украіне загінулі дабравольцы з Францыі, Грузіі і іншых краінаў. Таксама з 24 лютага загінулі не менш за пяць вайскоўцаў і добраахвотнікаў з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.