На ЦТ па фізіцы не з'явіліся 835 абітурыентаў

Цэнтралізаванае тэставанне / sb.by
Цэнтралізаванае тэставанне / sb.by

На цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы не з'явіліся 835 абітурыентаў. Такую лічбу назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"На цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы зарэгістраваліся больш за 14 тысяч абітурыентаў. Да экзаменацыйных аўдыторый сёння не дайшлі 835 з іх, што склала каля 6%. З тэставання давялося выдаліць трох парушальнікаў за мабільныя тэлефоны. Аднаму чалавеку стала дрэнна, і ён не змог працягнуць ЦТ", — перадае БЕЛТА яго словы.

Як распавядала Еўрарадыё, раней абітурыенты масава ігнаравалі ЦТ па матэматыцы: на яго не з'явіліся 750 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі