На чыгуначным вакзале ў Мінску хуліганіла жанчына — адкрыла пажарны кран

На чыгуначным вакзале ў Мінску хуліганіла жанчына — адкрыла пажарны кран

На чыгуначным вакзале ў Мінску хуліганіла жанчына — адкрыла пажарны кран. Яе пакаралі 2 месяцамі арышту і будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму ды наркаманіі. Як паведамляе mlyn.by, крымінальную справу разглядаў суд Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Дата, калі адбылося здарэнне, не паведамляецца. Жанчына ўначы, знаходзячыся на чацвёртым паверсе лесвічнай клеткі службовага выхаду вакзала, дастала з пажарнай шафы рукаў. Яго яна расцягнула па лесвіцы да другога паверха і адкрыла... пажарны кран. Вада заліла інжынерна-тэхнічныя канструкцыі будынка. Шкоду ацанілі на суму, крыху большую за 400 рублёў.

Аднак на гэтым "дыверсія" не скончылася. Тая ж жанчына зайшла ў платны туалет цокальнага паверха вакзала і дастала з пажарнай шафы рукаў, расцягнула яго па падлозе. Толькі ўключыць ваду яна не паспела — яе заўважылі работнікі вакзала і перашкодзілі.

У судзе зламысніца сваёй віны не прызнала, заявіла, што проста хацела... памыць рукі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі