На буйны аэрадром у Лівіі скінулі 40 бомб

Апроч таго, адначасова быў праведзены рэйд з выкарыстаннем амерыканскіх знішчальнікаў, якім даручылі атакаваць знойдзеныя навалы сухапутных войск Муамара Кадафі. У часе аперацыі ніводны з амерыканскіх самалётаў не быў збіты, паведамляюць інфармагенцтвы.
 
Ваенная аперацыя заходніх краінаў у Лівіі пачалася ўвечары 19 сакавіка. ВПС Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША пачалі наносіць авіяўдары па лівійскіх аб’ектах пасля таго, як рэжым Кадафі праігнараваў патрабаванне аб спыненні агню. Такія патрабаванні былі ў прынятай 17 сакавіка рэзалюцыі Савета бяспекі ААН.
 
Паводле заяваў прыхільнікаў рэжыму Кадафі ў выніку дзеянняў заходніх войскаў у ноч на 20 сакавіка ў Лівіі загінула 48 чалавек, 150 атрымалі раненні. Афіцыйныя СМІ цвердзяць, што ўдары наносіліся па грамадзянскіх аб’ектах, а большасць ахвяраў — старыя, жанчыны і дзеці. Між тым удзельнікі аперацыі настойваюць, што мэтамі авіяўдараў былі пазіцыі супрацьпаветранай абароны, артылерыі і бронетэхнікі сіл Кадафі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі