На будоўлі "Газпрам цэнтра" ў Мінску загінуў мужчына
![На будоўлі "Газпрам цэнтра" ў Мінску загінуў мужчына](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sk-2801.jpg.webp?itok=2fELvVSH)
На будоўлі ў Мінску 30 сакавіка загінуў мужчына. Праверкай інцыдэнта займаюцца следчыя, перадае БЕЛТА.
Трагедыя здарылася на будоўлі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава. На гэтай пляцоўцы ідзе будаўніцтва "Газпрам цэнтра". 52-гадовы мужчына атрымаў смяротную траўму падчас будаўніча-мантажных работ, адзначаюць у Следчым камітэце.
Дакладную прычыну смерці павінна высветліць судова-медыцынская экспертыза. Цяпер высвятляюцца акалічнасці здарэння.
У Мінскім гарадскім упраўленні МНС удакладняюць, што мужчыну дасталі з-пад завалаў. Калі супрацоўнікі МНС выратавалі яго, мужчына быў у прытомнасці. Яго перадалі медыкам.