На БТ расказалі падрабязнасці пра затрыманне баевікоў з Расіі

На БТ расказалі падрабязнасці пра затрыманне баевікоў з Расіі

Увечары 29 ліпеня ў праграме "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1" расказалі падрабязнасці пра затрыманне дзясяткаў баевікоў з Расіі. Сюжэт мае назву "Затрыманне баевікоў у Мінску: хто яны і навошта прыехалі ў Беларусь?". Насамрэч 32 чалавекі з 33-х уначы ў сераду былі затрыманы ў санаторыі ў Мінскім раёне. Кадры затрымання паказвалі ў сюжэце. Адзначалася, што расіяне не супраціўляліся, а некаторыя заяўлялі, што яны грамадзяне РФ.

У сюжэце падрабязна распавялі, што такое прыватная ваенная кампанія Вагнера. Сцвярджаецца, што затрыманыя з'яўляюцца яе ўдзельнікамі. Былі паказаны спіс затрыманых, сканы іх пашпартоў, фотаздымкі: "Кожны з іх — вопытны баец, часта з крымінальным мінулым".

"Навошта гэтыя людзі прыбылі ў Беларусь, установяць праваахоўныя органы", — заявілі ў сюжэце БТ. Аднак яшчэ раней было афіцыйна заяўлена, што расіяне прыбылі ў нашу краіну "для дэстабілізацыі сітуацыі ў перыяд выбарчай кампаніі". Нічога не было сказана, дзе ж астатнія з "больш за 200 баевікоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі