Лукашэнка — членам Саўбеза: я гляджу на рэакцыю расіян

Лукашэнка — членам Саўбеза: я гляджу на рэакцыю расіян

29 ліпеня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску прайшла нарада Аляксандра Лукашэнкі з членамі Савета бяспекі, прысвечаная затрыманню ўначы 29 ліпеня ў Беларусі дзясяткаў удзельнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера з Расіі. 32 чалавека затрымалі ў санаторыі ў Мінскім раёне і аднаго — у Калінкавічах. Сцвярджаецца, што агулам прыехалі "больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі сітуацыі ў перыяд выбарчай кампаніі". Дзе астатнія, не паведамляецца.

Лукашэнка назваў затрыманне дзясяткаў расіян "надзвычайным здарэннем". Паводле яго слоў, расіяне "ужо, апраўдваючыся, гавораць, што ледзь не мы іх самі сюды завезлі". Гэта спроба "апраўдаць свае брудныя намеры", заявіў Лукашэнка.

"Таму вельмі прасіў бы, каб у гэтай сітуацыі і з гэтым фактам было ўсё вельмі адкрыта і сумленна, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Калі гэта расійскія грамадзяне (а я так разумею, іх дапыталі), значыць, трэба звярнуцца неадкладна ў адпаведныя структуры Расійскай Федэрацыі, каб яны патлумачылі, што адбываецца".

Таксама кіраўнік дзяржавы даў даручэнне прэс-службе звярнуцца да расійскіх СМІ, "у тым ліку да Telegram-каналаў, каб яны, як Пуцін гаворыць, пургу не гнали". "Калі вінаватыя, трэба з гэтай сітуацыі выходзіць годна, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Не вінаватыя — добра, у нас няма ніякіх мэтаў зганьбаваць блізкую нам краіну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі