На Брэстчыне дрот ЛЭП зрэзаў кабіну грузавіка, кіроўца загінуў

На Брэстчыне дрот ЛЭП зрэзаў кабіну грузавіка, кіроўца загінуў

У Іванаўскім раёне Брэстчыны Следчы камітэт расследуе крымінальную справу пра парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула смерць чалавека.

Трагічны інцыдэнт здарыўся 17 лістапада. 30-гадовы кіроўца аўтамабіля "ГАЗ-53" выязджаў з леса ў напрамку аграгарадка Моталь. Па дарозе кабіна зачапілася за абвіслы дрот лініі электраперадач. 

Следства выявіла, што на гэтым участку якраз ішлі работы па ліквідацыі недахопаў у лініі электраперадач. На момант здарэння дрот быў без току. Пры сутыкненні дрот проста зрэзаў кабіну. Кіроўца атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр на месцы здарэння.

Крымінальная справа пачатая на начальніка ўчастка філіяла арганізацыі, якая абслугоўвала гэты ўчастак. 

Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі