На Брагіншчыне рыбакі праваліліся пад лёд

Надзвычайнае здарэнне адбылося 28 лютага ў Брагінскім раёне. Зранку мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў вёсцы Бярозкі на возеры Берашчанскае праваліліся пад лёд два чалавекі.

Ратавальнікі прыбылі на месца  здарэння праз 10 хвілін. Яны пабачылі, што на лёдзе пасярод возера стаяць муж і жонка. Адлегласць ад іх да берага складала 300 метраў.

Высветлілася, што сямейная пара прыехала з Гомеля на рыбалку. Яны зайшлі на сярэдзіну возера і ў нейкі момант праваліліся пад лёд. Муж з жонкай змаглі самастойна выбрацца з вады і засталіся на лёдзе. Але дабрацца да берага самастойна яны ўжо не маглі.

Ратавальнікі даставілі рыбакоў на бераг з дапамогай ратавальнай дошкі. Лекары паставілі ім дыягназ "агульнае пераахаладжэнне арганізма".

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі