На большае не пойдзе — украінскі чыноўнік пра гатоўнасць РБ уступіць у вайну

Вучэнні тэрабароны Мінска /@modmilby
Вучэнні тэрабароны Мінска /@modmilby

Уступленне ў Беларусі ў вайну супраць Украіны можна было чакаць у першыя тыдні, цяпер гэта малаверагодна, лічыць дарадца кіраўніка Офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк. Паводле яго слоў, у першыя дні Аляксандр Лукашэнка мог бы яшчэ думаць пра нейкія дывідэнды ад гэтай кампаніі.

"Сёння ўжо нават Лукашэнка зразумеў, што гэтая вайна доўжыцца 190 дзён. Гэта вельмі негатыўна і ў гістарычным сэнсе для яго будзе, і ў тактычным, і ў стратэгічным сэнсе. Гэта вайна, якая будзе прыносіць толькі мінусы, у тым ліку спадару Лукашэнку, там няма ніякіх бенефітаў, на якія ён разлічваў бы ў пачатку", — лічыць Падаляк. Яго словы прыводзіць УНІАН.

У Беларусі маленькая армія. Да таго ж яна дэмаралізаваць, лічаць у Кіеве. У беларускіх ваенных больш інфармацыі пра падзеі ў суседняй краіне, "таму яны значна больш свядома ставяцца да таго, што адбываецца ва Украіне", — сказаў Падаляк. Не падтрымліваюць вайну і простыя грамадзяне. У Беларусі ў адрозненне ад Расіі, па яго словах, абсалютна іншыя грамадскія настроі. Калі ў Расіі вайну падтрымліваюць 80%, то ў Беларусі — не больш за 10-15%.

"Таму, хоць шкада, што Беларусь бярэ ўдзел у вайне, даючы сваю інфраструктуру і сваю паветраную прастору для бамбавання ўкраінскай зямлі, на большае яна не пойдзе", — мяркуе Міхаіл Падаляк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі