На "беларускіх Мальдывах" высадзіўся "плюшавы дэсант"

"Плюшавы дэсант" на беразе крэйдавых кар'ераў у Гродзенскай вобласці / фота слухачоў Еўрарадыё​
"Плюшавы дэсант" на беразе крэйдавых кар'ераў у Гродзенскай вобласці / фота слухачоў Еўрарадыё​

На беразе краснасельскіх крэйдавых кар'ераў, якія за дзіўны колер вады называюць "беларускімі Мальдывамі", адбылося "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства".

Мяркуючы па фота, якія даслалі ў рэдакцыю слухачы Еўрарадыё з Гродзенскай вобласці, тут высадзіўся "плюшавы дэсант".

На "белорусских Мальдивах" высадился "плюшевый десант"

На фота відаць, як на беразе кар'ера, запоўненага вадой, сядзіць некалькі дзясяткаў цацачных медзведзянятаў у БЧБ-вопратцы.

Не выключана, што за з'яўленне з такім медзведзянём у людным месцы можна было б атрымаць пратакол аб "несанкцыянаваным пікетаванні". Быў жа прэцэдэнт, калі спрабавалі асудзіць гаспадара гноміка з БЧБ-сцягам. Жыхару Гродна тады ўдалося пазбегнуць пакарання таму, што скончыўся тэрмін правапарушэння, і суддзя спыніў справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі