На беларуска-ўкраінскай мяжы ў аўтамабілі знайшлі выбуховае прыстасаванне (фота)

На беларуска-ўкраінскай мяжы ў аўтамабілі знайшлі выбуховае прыстасаванне (фота)

На беларуска-ўкраінскай мяжы ў аўтамабілі знайшлі выбуховае прыстасаванне. На небяспечную знаходку натрапілі ўкраінскія памежнікі з дапамогай службовага сабакі.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, здарэнне адбылося 9 кастрычніка ў пункце пропуску "Славуціч" (з беларускага боку — пункт пропуску "Камарын"). Службовы сабака спецыяльна натрэніраваны на пошук зброі. Улічваючы яго рэакцыю, украінскія памежнікі пачалі аглядаць легкавік "Фольксваген" з літоўскай рэгістрацыяй, якім кіраваў 28-гадовы грамадзянін Украіны. І ў нішы для пальчатак знайшлі выбуховае прыстасаванне. На месца выклікалі паліцэйскіх, праводзіцца расследаванне.

Здарэнне адбылося на фоне заяваў афіцыйных беларускіх асобаў, што ёсць факты нелегальнага ўвозу зброі з Украіны. 9 кастрычніка на мяжы затрымалі ўкраінца, у салоне аўтамабіля якога знайшлі амаль тры дзясяткі патронаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі