На беларуска-ўкраінскай мяжы аднавілі мытнае афармленне тавараў

На беларуска-ўкраінскай мяжы аднавілі мытнае афармленне тавараў

У пунктах пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы аднавілі мытнае афармленне тавараў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага мытнага камітэта нашай краіны. Збой праграмнага забеспячэння адбыўся ў сераду ў некаторых пунктах пропуску. Вядома, што мытнае афармленне тавараў было прыпынена ў “Новых Ярылавічах” (сумежны пункт мытнага афармлення “Новая Гута” Гомельскай мытні), у “Сянькоўцы” (“Весялоўка” Гомельскай мытні), у “Вільчы” (“Аляксандраўка” Гомельскай мытні).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі