На беларуска-польскай мяжы затрымалі расіяніна, які вёз каля 30 кг гашышу

На беларуска-польскай мяжы затрымалі расіяніна, які вёз каля 30 кг гашышу

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску "Дамачава" памежнікі выявілі наркатычнае рэчыва ў мікрааўтобусе, якім кіраваў грамадзянін Расіі. Мужчына ехаў у Беларусь з Польшчы.

Падазроны груз пад дэкаратыўнымі панэлямі багажнага аддзялення выявіў службовы сабака, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. Гэта былі 15 цэлафанавых пакункаў рознай формы і памераў. У іх было цёмна-зялёнае рэчыва агульнай вагой 28,7 кг. Кіроўца заявіў, што не ведае пра крымінальнае змесціва пакункаў, якія вёз з Галандыі ў Расію.

Экспертыза выявіла, што ў скрутках быў гашыш. Мікрааўтобус затрыманы да рашэння суда. 

Расіяніна перадалі супрацоўнікам мытні. За кантрабанду наркотыкаў яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі