На беларуска-польскай мяжы польская паліцыя ўжыла газ (відэа)

2 чэрвеня на польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску "Баброўнікі" адбыўся канфлікт паміж беларускімі кіроўцамі і польскай паліцыяй. У СМі паведамлялася, што канфлікт доўжыўся каля гадзіны і скончыўся тым, што польскія паліцыянты выкарысталі газ.

Польская паліцыя паведаміла, што канфлікт узнік з-за няправільнай паркоўкі ў чарзе. Некалькі беларускіх кіроўцаў няправільна прыпаркаваліся: на скрыжаванні, на пешаходным пераходзе і на падзяляльнай лініі. Паліцыянты пакаралі іх штрафамі і прымусілі прыпаркавацца правільна.

Адна толькі кіроўца "Хонды" адмовілася паказваць дакументы і прыбраць аўтамабіль. Паліцыянты сілай павялі жанчыну ў свой аўтамабіль, каб высветліць яе асобу. Тая паклікала на дапамогу кіроўцаў з чаргі. Менавіта на гэтыя дзеянні беларускіх кіроўцаў паліцыя была вымушаная адказаць газам, піша "Вечерний Гродно".

У выніку жанчына заплаціла штраф за няправільную паркоўку і супраціў паліцыі — 1100 злотых (каля 300 долараў). Некалькі іншых кіроўцаў заплацілі па 100 злотых за няправільную паркоўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі