Беларус падумаў пра тое, як машыны забруджваюць паветра — і пайшоў рэзаць шыны
![Аўтамабіль](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/car-1957037_1920.jpg.webp?itok=a9qtH_wN)
Аўтамабіль / pixabay
Лідчанін выпіў і задумаўся, як аўтатранспарт забруджвае навакольнае асяроддзе. Вырашыўшы не адкладаць барацьбу за экалогію ў доўгую скрыню, ён узброіўся манікюрнымі нажніцамі і пайшоў рэзаць шыны ў суседскіх машын.
"Калі лідчанін прыйшоў у сябе, ён растлумачыў, што ў той момант, калі вырашыў перарэзаць дзясяткі аўтамабільных шын, думаў пра тое, як моцна машыны забруджваюць навакольнае асяроддзе", — распавядаюць мясцовыя аператыўнікі.
У выніку былі "абясшкоджаныя" 14 суседскіх аўтамабіляў. У дачыненні да лідчаніна распачалі крымінальную справу паводле арт. 339 КК РБ — то бок, за хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.