На Беларусь рухаецца фосфарная хмара з Украіны?

Атрутныя паветраныя масы, якія ўтварыліся на Львоўшчыне ў выніку ўзгарання фосфару, набліжаюцца да тэрыторыі Беларусі.  Гэтая інфармацыя была агучаная на экстранным паседжанні штаба грамадзянскай абароны, які праходзіў пад кіраўніцтвам валынскага губернатара, паведамляе сайт telegraf.by.

Такім чынам наступствы аварыі на Львоўшчыне, зараз ужо адчувае Валынь, якая мяжуе з Беларуссю. У шэрагу раёнаў Валыні спыненае жніво, а людзям рэкамендуюць не выходзіць на вуліцу, купацца ў вадаёмах і піць малако.

У той жа час у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі заяўляюць, што пагрозы для Беларусі пакуль не існуе, інфармуе БелаПАН. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі