На аздараўленне возера Нарач сёлета выдаткавана 4 мільярды рублёў

Сёлета 4 мільярды рублёў, згодна з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай, будуць выдаткаваны на экалагічнае аздараўленне возера Нарач. Мерапрыемствы па добраўпарадкаванні беларускай здраўніцы вядуцца з 2005 года. Мяркуецца, што да 2008 года курорт стане сапраўды запатрабаваны турыстамі.

Да гэтага часу тут будуць створаны лепшыя ўмовы для адпачынку і аздараўлення. На абсталяванне Нарачанскіх экалагічных сцежак выдаткавана 65 мільёнаў рублёў.

Да новага сезону працягнецца добраўпарадкаванне і 17 турыстычных стаянак, дзе за пэўную плату можна расстаўляць намёты і адпачываць, не наносячы шкоды экалогіі. Летась такі шанец выкарысталі 11 тысяч турыстаў.

Таксама плануецца рэканструяваць 13 санаторыяў і Дамоў адпачынку. Не застанецца без увагі і пасёлак Нарач, паведамляе Першы канал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі