На аўтадарозе Мінск — Гродна (М6) грузавік перакрываў дзве паласы руху. Здарэнне адбылося ў пятніцу ў Гродзенскім раёне падчас моцнага снегападу. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, каля вёскі Пясчанка Renault склаўся ў "нажніцы". Кіроўца не пацярпеў.
ДАІ арганізавала часовы аб'езд для транспарту, акрамя грузавікоў. Пасля Renault адцягнулі на левую паласу руху і праезная частка часткова вызвалілася.