На Аўгустоўскім канале адкрылі новы турыстычны сезон (фота)

На Аўгустоўскім канале адкрылі новы турыстычны сезон (фота)

Турысты-воднікі з чатырох краінаў адкрылі 1 красавіка новы сезон на Аўгустоўскім канале. Там цяпер праходзіць фестываль воднага турызму “Нёманская вясна”. У ім прымаюць удзел болей за 300 спартсменаў, а таксама аматары актыўнага адпачынку з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны, перадае БЕЛТА.

Мясцовыя ўлады сёлета чакаюць на Аўгустоўскім канале больш гасцей, бо ён цяпер — бязвізавая зона. Нак фестываль “Нёманская вясна” каманда з Польшчы прыехала менавіта па бязвізавым рэжыме.  

Перад правядзеннем фестывалю на канале правялі падрыхтоўчыя працы — пачысцілі рэчышча, зрабілі рамонт некаторых шлюзаў. Судаходства тут пачнецца ўжо ў сярэдзіне красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі