На антарктычнай станцыі расійскі інжынер ударыў нажом зваршчыка

На антарктычнай станцыі расійскі інжынер ударыў нажом зваршчыка

На расійскай антарктычнай станцыі "Белінсгаўзэн" адбылася панажоўшчына. Як інфармуе ria.ru, 9 кастрычніка ў сталовай інжынер Сяргей Савіцкі ўдарыў нажом у грудзі зваршчыка. Параненага ў цяжкім стане завезлі ў бальніцу ў Чылі, а зламысніка затрымалі 20 кастрычніка ў аэрапорце "Пулкава" адразу пасля вяртання ў Расію. Яго абвінавачваюць у замаху на забойства. Суд адправіў Савіцкага пад хатні арышт да пачатку снежня. Пра прычыну канфлікту нічога не паведамляецца.

Сяргей Савіцкі — супрацоўнік Арктычнага і антарктычнага інстытута.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі