На анталогію вершаў да 100-годдзя Ларысы Геніюш няма сродкаў
Пісьменнік Сяргей Панізьнік яшчэ ўвесну падрыхтаваў анталогію, прысвечанную Ларысе Геніюш. У яе ўвайшлі вершы розных аўтараў.
Нагадаем, што сёлета 9 жніўня адзначалася 100-годдзе паэткі. Але сродкаў на выданне кнігі не знайшлося, паведаміў у гутарцы з Еўрарадыё Панізьнік:
Панізьнік: “Была падрыхтаваная вясной анталогія. Я яшчэ з 1969 года знаёмы з Ларысай Антонаўнай, і з таго часу сабралося многа вершаў. Я прапанаваў іх выдаць. Але так атрымалася, што не знайшлося сродкаў, каб выдаць гэтую кнігу”.
Панізьнік кажа, што ў анталогіі акрамя вершаў-прысвячэнняў змяшчаюцца “ўсплёскі думак” Ларысы Геніюш.