На адкрыцці новага стадыёна БАТЭ браму зачыняць з пачаткам цырымоніі
Беларуская федэрацыя футбола папярэдзіла заўзятараў пра асаблівасці працы "Барысаў-Арэны".
3 траўня там адбудзецца першы афіцыйны матч — фінал Кубка Беларусі, сустрэнуцца гродзенскі "Нёман" і салігорскі "Шахцёр". БФФ адзначае, што а 17-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія і браму стадыёна зачыняць, прайсці будзе немагчыма. Таму заўзятарам раяць прыходзіць раней, доступ будзе магчымы з 15.30.
Дарэчы, не выключана, што на адкрыццё новага стадыёна БАТЭ прыедзе Аляксандр Лукашэнка.
Фота: onliner.by