На абаронным прадпрыемстве ў Самарскай вобласці адбыўся выбух, ёсць ахвяры

На Чапаеўскім механічным заводзе вырабляюць капсулі-дэтанатары, піратэхнічныя рэле і дэтанавальныя шнуры / volga.news
На Чапаеўскім механічным заводзе вырабляюць капсулі-дэтанатары, піратэхнічныя рэле і дэтанавальныя шнуры / volga.news

У горадзе Чапаеўску Самарскай вобласці адбыўся выбух на абаронным заводзе, паведамляе ТАСС са спасылкай на экстранныя службы. Ёсць ахвяры: адзін чалавек загінуў, яшчэ трое атрымалі раненні.

У адным з цэхаў здэтанавала выбуховае рэчыва.  Прадпрыемства выпускае кумулятыўныя выбуховыя снарады і патроны, а таксама капсулі-дэтанатары, піратэхнічныя рэле і дэтанавальныя шнуры.

Яшчэ адно надзвычайнае здарэнне адбылося сёння ў Магадане. Тут загарэўся вялікі склад з грузавой тэхнікай. Пра гэта паведамляе РІА Новости. Агонь ахапіў каля 600 квадратных метраў тэрыторыі. Паводле слоў уладальнік склада, грузавікі ў выніку згарэлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі