Вы тут

МЗС Украіны выказаўся пра "гістарычныя памылкі Лукашэнкі"

Змітро Кулеба / Інформатор

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітро Кулеба пракаментаваў рашэнне Беларусі аб выхадзе з “Усходняга партнёрства”:

"Можна заявіць аб выхадзе з “Усходняга партнёрства”, але нельга змяніць геаграфію. Беларускі народ гістарычна належаў і належыць да нашай еўрапейскай сям'і народаў. Мы працягнем яго падтрымліваць, колькі б часу ні заняло выпраўленне гістарычных памылак Лукашэнкі.

Пра тое, што Беларусь прыпыняе свой удзел ва "Усходнім партнёрстве" МЗС заявіў 28 чэрвеня. Паралельна было заяўлена пра пачатак працэдуры прыпынення Пагаднення аб рэадмісіі з ЕС.

"Мы не можам выконваць свае абавязанні ў рамках гэтага Пагаднення ва ўмовах уведзеных Еўрасаюзам санкцый і абмежаванняў. З глыбокім шкадаваннем канстатуем, што вымушанае прыпыненне дзеяння Пагаднення негатыўна адаб'ецца на ўзаемадзеянні з Еўрасаюзам у сферы барацьбы з нелегальнай міграцыяй і арганізаванай злачыннасцю", — сказана ў заяве МЗС Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.