МЗС сумняевацца ў шчырасці еўрадэпутатаў, якія хацелі наведаць Беларускую АЭС

МЗС сумняевацца ў шчырасці еўрадэпутатаў, якія хацелі наведаць Беларускую АЭС

МЗС Беларусі пракаментаваў заявы еўрапарламентароў, якія хацелі наведаць будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 11 красавіка шэраг дэпутатаў Еўрапарламента паведамілі, што атрымалі адмову ў просьбе наведаць АЭС, якая будуецца ў Астраўцы. У групу ўваходзілі еўрадэпутаты ад Літвы Пятрас Аўштравічус, Альгірдас Саўдаргас, Броніс Ропе і нямецкі еўрапарламентар Рэбека Харм

У сваім каментары прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык пацвердзіў, што дыпламатычнае ведамства сапраўды атрымала просьбу ад групы еўрадэпутатаў. Яны прасілі пра магчымасць правесці сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў, у Міністэрстве энергетыкі, а таксама пра арганізацыю паездкі ў Астравец. 

"МЗС прыступіў да прапрацоўкі гэтага пытання пры тым разуменні, што падобныя візіты спантанна не рыхтуюцца. Раскрыццё дэталяў рабочых перамоў па арганізацыі візіту да завяршэння кансультацый і публічную інтэрпрэтацыю нашых сустрэчных прапаноў як адмову ад супрацоўніцтва лічым недарэчнымі. Такія дзеянні дэпутатаў Еўрапейскага парламента даюць падставу для сумневаў у шчырасці іх намераў і гатоўнасці да канструктыўнага і паважлівага дыялогу з беларускім бокам", — падкрэсліў беларускі дыпламат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі