МЗС РФ заклікае не вінаваціць Расію ў крызісе ва Украіне

Міжнародная супольнасць павінна спыніць пошукі вінаватых ва ўкраінскім крызісе ў асобе Расіі. Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка расійскага МЗС Сяргей Рабкоў, перадае РБК. Па яго словах, такія пошукі працягваюцца беспадстаўна, бяздоказна.

На думку Рабкова, краіны Захаду павінны паўплываць на "партыю вайны" ва Украіне, каб абстаноўка там стабілізавалася.

Таксама дыпламат згадаў і заходнія санкцыі супраць Расіі. Па яго словах, Захад павінен прызнаць хаця б для сябе, што санкцыі прывялі да супрацьлеглага выніку, чым меркавалася.

Па словах Рабкова, "пад ціскам ніхто не ідзе на саступкі, і яны толькі аддаляюць перспектыву нармальнага палітычнага працэсу".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі