Вы тут

МЗС: пра вяртанне амбасадара ЗША казаць зарана

mfa.gov.by

Амерыканскі амбасадар прыедзе ў Беларусь яшчэ не хутка. Так прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз пракаментаваў для Радыё "Свабода" допісы ў сацыяльных сетках наконт вяртання ў Беларусь амбасадара ЗША. 

"Пра вяртанне амбасадара міністр казаў два месяцы таму. Там ён казаў, што для гэтага спатрэбіцца яшчэ шмат часу. Ёсць пэўныя ўмовы, каб ён вярнуўся, тэхнічнага складу таксама", — патлумачыў дыпламат.

Як перадавала Еўрарадыё, 4 сакавіка Міністэрства замежных спраў афіцыйна зняло абмежаванні на колькасць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Мінску. Гэтыя абмежаванні дзейнічалі з 2008 года.

Пра гэтае рашэнне міністр Уладзімір Макей паведаміў на сустрэчы з памочнікам Дзяржсакратара ЗША Джорджам Кентам.