Вы тут

МЗС: Пампеа прыляціць 4 студзеня, сустрэнецца з Лукашэнкам і Макеем

Майк Пампеа / Reuters

Працоўны візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампеа ў Беларусь запланаваны на 4 студзеня. Пра гэта перадае БЕЛТА са словаў начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза.

"Так, мы вядзем падрыхтоўку такога мерапрыемства ў кантакце з амерыканскім бокам. Рабочы візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа ў Беларусь плануецца 4 студзеня 2020 года", — заявіў дыпламат.

Па яго словах, кіраўнік Дзярждэпа ЗША сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў нашай дзяржавы Уладзімірам Макеем. Акрамя таго, у праграме яго візіту запланаваныя і іншыя мерапрыемствы. 

"Чакаецца, што будзе абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і тэматыка рэгіянальнай бяспекі", — дадаў прэс-сакратар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.