МЗС чакае паведамлення аб затрыманні ў Адэсе сепаратыста-беларуса

Як паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык, украінскі бок яшчэ не дасылаў у Мінск афіцыйнага паведамлення. “Аднак беларускі бок мяркуе, што ўпаўнаважаныя органы Украіны ў бліжэйшы час паведамяць беларускай дыпламатычнай місіі аб факце затрымання ў гэтай краіне беларускага грамадзяніна і выстаўленні яму абвінавачанняў. Пасля гэтага будзе запытаны консульскі доступ да затрыманага”, — сказаў Дзмітрый Мірончык.

Ён таксама дадаў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, якую цяпер правярае амбасада Беларусі ва Украіне і Генеральнае консульства Беларусі ў Адэсе, грамадзянін Беларусі, які знаходзіўся ў гэтым горадзе на адпачынку, быў затрыманы ўкраінскімі праваахоўнікамі яшчэ 3 ліпеня.

Згодна з інфармацыяй, якія з’явілася ў шэрагу СМІ, Служба бяспекі Украіны затрымала беларуса па падазрэнні ў фінансаванні каардынатараў  і падрыхтоўцы масавых акцый пратэсту супраць украінскай улады.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі