Вы тут

МЗС: Беларусы падчас землятрусу ў Італіі не пацярпелі

Беларусы падчас землятрусу ў Італіі не пацярпелі. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС нашай краіны ў Twitter. Адзначаецца, што ўдалося ўстанавіць кантакт з 25 беларускімі грамадзянамі і 4 турыстычнымі групамі.

Сёння стала вядома, што колькасць загінулых падчас землятрусу ў Італіі ўзрасла да 247 чалавек. Аднак мэр Аматрычэ заявіў, што толькі ў яго горадзе загінулых больш за 200 чалавек. А гэта значыць, што ў бліжэйшыя гадзіны афіцыйныя звесткі пра колькасць загінулых зменяцца.