Вы тут

МЗС Беларусі асуджае правядзенне ў Польшчы маршу ў гонар "праклятых салдат"

Акцыя ў Гайнаўцы / Радыё Рацыя

Міністэрства замежных спраў Беларусі асуджае намеры польскіх уладаў правесці акцыю памяці ў гонар так званых "праклятых салдат" ў горадзе Гайнаўка. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

"Пазіцыя па гэтай святой для нас тэме неаднаразова агучвалася і застаецца нязменнай: праварадыкальныя мерапрыемствы ў месцах кампактнага пражывання этнічных беларусаў у Польшчы — гэта адкрытая цынічная абраза памяці ахвяр банд "праклятых салдат", непрыхаванае патуранне гераізацыі нацызму", — сказана ў паведамленні МЗС.

У гонар "праклятых салдат" ў польскай Гайнаўцы праходзіць ужо некалькі гадоў запар з адабрэння уладаў. Яе ўдзельнікі шануюць памяць жаўнераў Арміі Краёвай, якія пасля Другой сусветнай вайны чынілі антыкамуністычны супраціў.

Узімку 1946 году па загадзе Рамуальда Райса "Бурага" у Гайнаўцы былі забітыя 79 праваслаўных беларусаў — мірных жыхароў, што кампактна пражывалі ў мястэчку. У сувязі з гэтым акцыі ўшанавання памяці "праклятых салдат" кожны раз выклікаюць абурэнне ў прадстаўнікоў беларускай меншасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.