МЗС адклікала акрэдытацыю адразу ва ўсіх замежных журналістаў

МЗС адклікала акрэдытацыю адразу ва ўсіх замежных журналістаў

Міністэрства замежных спраў спыніла дзеянне акрэдытацыі адразу ва ўсіх замежных журналістаў. Гэта звязана з тым, што ведамства распрацавала новую рэдакцыю Палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі, паведамляе прэс-служба МЗС. 

Новы парадак акрэдытацыі замежных журналістаў у ведамстве тлумачаць тым, што стары дакумент быў прыняты ў 2008 годзе і маральна састарэў. 

У МЗС адзначаюць, што ў новым дакуменце ўлічваўся досвед іншых краін: "Мы ўважліва вывучылі досвед суседніх краін (Польшчы, Латвіі і іншых), а таксама дзяржаў, якія традыцыйна пазіцыянуюцца ў якасці апірышчаў свабоды слова (да прыкладу, Францыі). Былі прынятыя да ўвагі рэкамендацыі АБСЕ і Венецыянскай камісіі ў дачыненні да інстытута акрэдытацыі. Улічаныя таксама асобныя крытычныя заўвагі, у тым ліку па сітуацыі з немагчымасцю паўнавартаснага функцыянавання камісіі па пытаннях акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ МЗС Беларусі з-за эпідэміялагічнай сітуацыі". 

Акрэдытацыя ўсіх замежных журналістаў спыняецца з 2 кастрычніка. Выдача новых акрэдытацыяў пачнецца з 5 кастрычніка. Прыём анлайн-заявак на акрэдытацыю таксама пачнецца ў панядзелак зранку. 

Паведамляецца, што згодна з новым Палажэннем заяўкі на акрэдытацыю будуць разглядацца за 5 дзён замест ранейшых 20 для часовай акрэдытацыі і з 2 месяцаў да 30 дзён — для пастаяннай. Таксама можна будзе атрымаць акрэдытацыю на тры гады (цяпер — толькі да аднаго года). Будуць прапісанаыя праца журналістаў-фрылансераў, якія працуюць на замежныя СМІ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі