Мёртвы міністр, голад у Еўропе (ШТО?), аўдыт ByPOL: стрым з Кныровічам

Ураджай у Беларусі ўжо не той / Аляксандр Кныровіч
Ураджай у Беларусі ўжо не той / Аляксандр Кныровіч

Прапагандысты пужаюць Еўропу голадам. У Еўропе, што праўда, пра голад нічога не ведаюць. А для нас гэта нагода задумацца: ці не пагражае голад Беларусі? Бо прапаганда вельмі часта адбівае рэчаіснасць з дакладнасцю да наадварот, абвінавачваючы ў сваіх грахах тых, хто навокал. Чаго чакаць? Стрымім пра гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.

Таксама пагаворым пра загадкавую смерць міністра транспарту Аляксея Аўраменкі. На прэс-канферэнцыі Лукашэнка два разы паўтарыў, што чыноўнік загінуў — што гэта значыць? Абмяркуем, як Каардынацыйная рада рыхтуецца да аўдыту ByPOL, і развіццё сітуацыі з "верыфікацыяй беларускага бізнесу за мяжой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі