Мясніковіч: Рашэнне пра СП "МАЗ-КамАЗ" будзе прынятае ў снежні

У холдынга ёсць добрыя шанцы, лічыць прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Па яго словах, якія перадае interfax.by, "цалкам рэальна стварыць сумесную кампанію".



Разам з тым беларускі прэм'ер заўважыў, што гэтыя два вытворцы грузавікоў — канкурэнты на ўнутраным рынку Мытнага саюза і кожны разлічвае прадаць больш сваёй прадукцыі.



Прэм'ер-міністр адзначыў, што "перацягванне канатаў", спрэчкі маюць негатыўныя наступствы: "Мы аддаем рынак таваравытворцам з трэціх краін".



Дарэчы, расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што трэба альбо рэальна пачаць аб'ядноўваць аўтамабільныя кампаніі, альбо закрыць гэтую тэму.



Фота — mirtransporta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі