My Chemical Romance зробяць кавер на песню Боба Дылана

My Chemical Romance збіраюцца запісаць кавер-версію песні Боба Дылана для саўндтрэка да новага фільма рэжысёра Зака Снайдера «Watchmen», які будзе пастаўлены на аснове папулярнай серыі аднайменных коміксаў. Гурт наўрад ці з'яўляецца прыхільнікам класіка амерыканскай фолк-рок-сцэны, аднак яны вельмі любяць гэтыя коміксы, а таму з задавальненнем пагадзіліся запісаць для фільма новую версію «Desolation Row» з альбома Дылана «Highway 61 Revisited» 1965-га года.

Як кажа сам Зак Снайдер, вядомы па працы над фільмамі «Dаwn Of The Dead» і «300», «Джэрард Уэй (франтмэн My Chemical Romance) – выдатны хлопец і класны музыка. Ён быў першым, хто прыйшоў у галаву, калі стала пытанне аб песні для фінальных тытраў".

Выхад «Watchmen» на экраны запланаваны на вясну 2009-га года. Нагадаем, што зараз My Chemical Romance, якія нядаўна скончылі свае сусветныя гастролі, рыхтуюцца да пачатку працы над сваім чарговым студыйным альбомам, паслядоўнікам «The Black Parade» (2006).

Фота: urlmp3video.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі