Музыку і паэта Мікіту Найдзёнава асудзілі на "хатнюю хімію"

Мікіта Найдзёнаў / facebook.com/mikita.naydzenau
Мікіта Найдзёнаў / facebook.com/mikita.naydzenau

Музыку, паэта і палітвязня Мікіту Найдзёнава асудзілі на тры гады "хатняй хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда.

Сілавікі затрымалі Найдзёнава ў сакавіку сёлета за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020-га. Абвінавачанне яму выставілі па арт. 342 КК "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"

Справу музыкі некалькі дзён разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя — Марына Клімчук). Беларускія праваабаронцы яшчэ ў траўні прызналі Мікіту Найдзёнава палітвязнем.

Найдзёнаў — былы фронтмен гурту Hurma. Ён напісаў шмат песень для розных артыстаў, а таксама перакладаў тэксты сусветных хітоў на беларускую мову. У 2015 годзе стаў лаўрэатам прэміі "Залаты апостраф" у намінацыі "Дэбют" за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе "Дзеяслоў".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі