Вы тут

Музыкі Уладзімір і Надзея Калач асуджаны на 2 гады зняволення

Уладзімір і Надзея Калач / prisoners_spring96

Музыкі Уладзімір і Надзея Калач у Мінску ў Савецкім раённым судзе асуджаны на 2 гады зняволення. Мужа і жонку, лідараў гурта Irdorath, пакаралі за ўдзел у масавых акцыях пратэсту лета-восені 2020 года. Музыкі прызнаныя палітзняволенымі.

Крымінальную справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін. Ён аб'явіў прысуд, які і прасіла дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора Вольга Емельянчанка. З улікам часу, праведзенага за кратамі, тэрмін зняволення музыкаў складзе 1,5 года.

Уладзіміра і Надзею Калач прызналі вінаватымі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", а таксама ў "навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу такіх дзеяннях, а таксама фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці".

Музыкаў брутальна затрымалі ў жніўні 2021 года на лецішчы пад Мінскам (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.